Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК, ) — найстарэйшая палітычная арганізацыя афрыканскага насельніцтва ПАР, з 1994 года — кіруючая партыя (у саюзе з Кангрэсам паўднёваафрыканскіх прафсаюзаў (COSATU) і Паўднёва-Афрыканскай камуністычнай партыяй).

Заснавана ў 1912 годзе, у 1960—1990 гадах нелегальная. Абвяшчала сваёй мэтай ліквідацыю рэжыму апартэіду, барацьбу за дэмакратычную перабудову грамадства. Прэзідэнт АНК — Джэйкаб Зуму, які змяніў у 2007 годзе Таба Мбекі. Уваходзіць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал, вызначае сябе як «дысцыплінаваная левая сіла».

Сярод заснавальнікаў — вядомы зулускі грамадскі дзеяч і пісьменнік Джон Лангалібалеле Дубэ і публіцыст-тсвана Сол Плаакі. У эпоху апартэіду меў створанае ў 1961 годзе і ўзначаленае Роні Касрылсам баявое крыло «Умконта вэ сізвэ» ( «Дзіда нацыі»). Прэзідэнт з 1985 года — Олівер Тамба, з 1991 да 1997 года — Нэльсан Мандэла.

Арганізацыя з 1960-х гадоў падтрымлівалася СССР. Ва ўніверсітэтах і тэхнікумах СССР вучыліся сотні актывістаў АНК. У савецкіх ваенных вучылішчах і ў лагерах у Анголе пад кіраўніцтвам савецкіх інструктараў атрымлівалі падрыхтоўку каля дзвюх тысяч байцоў ваеннага крыла АНК «Умконта вэ сізвэ». Яму пастаўлялася савецкая зброяВ.ТЕТЕКИН.ОРДЕН СПОДВИЖНИКОВ . Баявікі арганізацыі праходзілі навучанне ў СССР у 165-м навучальным цэнтры па падрыхтоўцы замежных ваеннаслужачых.Дзмітрый Зубараў. Курсанты для барацьбы за сацыялізм ва ўсім свеце. ЗША выключылі АНК і яго членаў са спісу «тэрарыстаў» толькі ў 2008 годзе, да 90-годдзя Нэльсана МандэлыMandela taken off US terror list, BBC News, 1 July 2008.

У верасні 1989 года прэзідэнтам краіны выбраны Фрэдэрык дэ Клерк, які распачаў актыўныя дзеянні па ліквідацыі сістэмы апартэіду (белае насельніцтва павінна было адмовіцца ад свайго пануючага становішча). Быў вызвалены лідар АНК Нэльсан Мандэла, і ў 1994 годзе прайшлі першыя дэмакратычныя выбары, перамогу на якіх атрымаў Афрыканскі нацыянальны кангрэс. На выбарах 2004 года АНК атрымаў 69,6 % галасоў і 279 месцаў у Палаце прадстаўнікоў (канстытуцыйная большасць).

У 2008 годзе частка членаў партыі адлучылася ад АНК і стварыла новую партыю — COPE (Congress of the People — Народны кангрэс). Партыя ўпершыню прыняла ўдзел у парламенцкіх выбарах у красавіку 2009 года.Abtrunnige fordern den ANC heraus Wiener Zeitng 20.04.2009

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1912 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі ПАР Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі