Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; ; ,  — , ) — актрыса тэатра і кіно яўрэйскага паходжання; заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве. Яе называлі «маці яўрэйскага тэатра».

Біяграфія

Нарадзілася ў Поразаве ў сям’і Шымана Хальперна — кантара гарадской сінагогі. У юнацтве пазнаёмілася з Гольдфадэнам. Дэбютавала ў 1888 г. у трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893. У 1892 выступае на сцэне вядомага варшаўскага тэатра «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканні расійска-польскага варшаўскага тэатра Альгінскай. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў меладрамах, камедыях і аперэтах. Каля 1904 года пераходзіць ад лёгкага рэпертуару да бытавой драмы, у якой яе талент праявіўся як мага лепш.

У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатр у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб’яднаць лепшых яўрэйскіх акцёраў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель. На яе загад у рэпертуар трупы былі ўключаны найноўшыя творы яўрэйскіх аўтараў — Іцхака-Лейбуша Перэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур’ёзнага яўрэйскага драматычнага рэпертуару.

У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатр у Варшаве на вуліцы Абознай 1 / 3. Сродкі на яго былі здабыты ў часе турнэ па Злучаных Штатах (1909—1910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расійскай імперыі, у 1913 — у Парыжы і Лондане. У кіно пачала здымацца да Першай сусветнай вайны.

У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момент» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнер ун блумен» («Церніі і кветкі»). Барыс Клецкін выдаў яе перапіскуБрыў фун Эстэр Рохл Камінскі. 1927. Пахаваная на яўрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)Grób Ester Rachel Kamińskiej w bazie danych Cmentarza Żydowskiego przy ul. Okopowej w Warszawie.

Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзафа.

Фільмаграфія 1923: Ткіес каф (Змова) 1914: Мачыха 1914: Забой 1913: Незнаёмы 1912: Мірэле Эфрас

Літаратура Henry Kroszczor : Jewish Cemetery in Warsaw. Warsaw : Polish Scientific Publishers, 1983, p. 16 ISBN 83-01-04304-0. Jan Jagielski : Guide to the Jewish cemetery in Warsaw at ul. Okopowa 49/51. Z. 1, Other Central Avenue. Warsaw: Society for Protection of Monuments. Social Committee for the Care of Cemeteries and Monuments of Jewish Culture in Poland, 1996, pp. 58-59. ISBN 83-90-66296-5.

Спасылкі

yivo

Катэгорыя:Актрысы Польшчы