Спас Эмануіл — каменны абразок XII ст., знойдзены на тэрыторыі вакольнага горада Пінска.

Апісанне Абразок, магчыма, зроблены ў Візантыі ці мясцовымі майстрамі пад моцным уплывам. Ён мае прамавугольную ніжнюю і паўцыркульную верхнюю частку. Фігурны выступ верхняй часткі з прасвідраванай адтулінай для шнурка ўпрыгожаны візантыйскім крыжам і чатырма кропкамі. Асобныя часткі абразка былі пазалочаны. Выява Хрыста — пагрудная. Клаў, вышыўка на хітоне, арнаментаваны перакрыжаванымі лініямі. Паўзверх хітона накінуты гімацій, які звісае з левага пляча, збіраючыся ў шырокія складкі, і пакрывае краем правае плячо. Вакол галавы німб з перакрыжаваннем. Разьба выканана ў даволі высокім рэльефе. Характар рэльефу і асаблівасці трактоўкі твару Спаса Эмануіла нагадваюць лепшыя ўзоры візантыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму.

Літаратура Лысенко П.Ф. Каменная иконка из Пинска //Советская археология. 1968. № 2. С. 295-297;

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі