thumb|Вільгельм Цірскі выяўляе сляды праказы на руках Балдуіна IV Вільгельм Цірскі (; каля 1130, — , ) — французскі гісторык.
Біяграфія
Быў архідыяканам цірскага мітрапаліта і выхавальнікам спадчыннага прынца Балдуіна, затым паслом у Канстанцінопалі і Рыме. Заключыў у 1168 годзе саюз з імператарам Мануілам I Камнінам. У 1174 годзе Вільгельм быў прызначаны архібіскупам Цірскім і кіраваў палітыкай Іерусалімскага каралеўства.
У 1179 годзе прысутнічаў у Рыме на Трэцім Латэранскім саборы, які ўсталяваў парадак абрання Рымскіх Пап. Пасля смерці Балдуіна IV (1185) каралеўства было на краю гібелі, і Вільгельм паехаў у Францыю прапаведаваць крыжовы паход. На яго заклік адклікнуліся каралі Францыі і Англіі.
Свабодна валодаў лацінскай, французскай, грэчаскай, арабскай, сірыйскай і нямецкай мовамі.
Твор Вільгельма «Historia belli sacri a principibus christianis in Palaestina et in Oriente gesti» уяўляе сабой добрасумленную справаздача пра бачанае і чутае з першых рук. Вільгельм напісаў 22 кнігі, манах Герольд дадаў сем кніг, а невядомы манах давёў гісторыю да 1275 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі Катэгорыя:Гісторыкі крыжовых паходаў Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі Катэгорыя:Гісторыкі XII стагоддзя Катэгорыя:Архідыяканы Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Іерусалімскае каралеўства