Аўраам бен Меір ібн Эзра, (, ; , , тайфа Худзідаў — , , Каралеўства Навара) — знакаміты сярэднявечны яўрэйскі філосаф, паэт, мысляр, лінгвіст, астролаг, астраном і матэматык.
Ібн-Эзра нарадзіўся ў горадзе Тудэла (цяпер у правінцыі Навара, Іспанія) у часы пасля распаду Кордаўскага халіфата. Пакінуў Іспанію ў 1140 годзе ў сувязі з ганеннямі на яўрэяў. Ён жыў у Паўночнай Афрыцы, Егіпце, Палесціне, Італіі (Рым, Лука, Мантуя, Верона), Францыі (Нарбона, Без'е, Дро, Радэз) і Лондане. Памёр на поўдні Францыі пасля доўгіх гадоў падарожжаў і галечы.
Ібн-Эзра з'яўляецца адным з заснавальнікаў граматыкі іўрыта. Яму таксама належаць знакамітыя каментарыі да Торы. Сярод матэматычных дасягненняў, яму належаць вылічэнні і ўласцівасці біномных каэфіцыентаў. Ім таксама было напісана шмат кніг па астраноміі і астралогіі.
Месяцавы кратар названы ў яго гонар.
Спасылкі
Катэгорыя:Астролагі XII стагоддзя Катэгорыя:Рабіны Іспаніі Катэгорыя:Постаці XII стагоддзя Катэгорыя:Яўрэйскія каментатары Бібліі Катэгорыя:Яўрэйскамоўныя паэты Сярэднявечча Катэгорыя:Паэты на іўрыце Катэгорыя:Яўрэйскія філосафы Катэгорыя:Перакладчыкі з арабскай мовы Катэгорыя:Постаці іспанскай астралогіі