Ра́ду IV Вялікі (; 1467 — 1508) — гаспадар Валахіі (верасень 1495 — красавік 1508) з дынастыі Басарабаў-Дракулешці.

Біяграфія У верасні 1495 г. пасля смерці свайго бацькі Улада IV Манаха (Кэлугэрула) заняў валашскі гаспадарскі прастол. Быў жанаты з прынцэсай Каталінай Чарноевіч (Catalina Crnojević) з Зэты (Чарнагорыя). Супрацоўнічаў з буйнымі баярамі Алтэніі з роду Краявеску, стварыўшы для іх пасаду бана Краёвы. Дамогся цэнтралізацыі дзяржаўнага апарату. Падпарадкаваў царкву дзяржаве. Быў васалам Порты, штогод ездзіў у Стамбул для прынясення прысягі і выплаты даніны. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што прызнаны Вялікім.

У красавіку 1508 г. пасля смерці Раду Вялікага валашскі прастол заняў яго стрыечны брат Міхня Злы (Рэу) — сын яго дзядзькі Улада III Цэпеша.

Літаратура Раду Вялікі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. Раду Великий // БСЭ, 3-е издание.

Спасылкі

Катэгорыя:Басарабы Катэгорыя:Гаспадары валашскія Катэгорыя:Памерлі ў 1508 годзе