Шанха́й Ма́стэрс 2014 (, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 14 верасня 2014 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. «Bank of Communications» у чацвёрты раз запар спансаваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £ (на £ больш, чым у мінулым годзе), з якіх £ атрымаў пераможца (на £ больш, чым у мінулым годзе).

Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 12 па 15 жніўня 2014 года на арэне «Метрадром» у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (103 прафесіянальных снукерыста і 9 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Ва ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Леташні фіналіст турніру Сяа Гадун саступіў у кваліфікацыі Джымі Робертсану з лікам 4:5. Пяць з васьмі першых нумароў пасеву выбылі ў першым жа раўндзе, уключаючы другога нумара рэйтынгу аўстралійца Ніла Робертсана, які саступіў Майклу Уайту (4:5), і чацвёртага сеянага Роні О’Салівана, які прайграў Алану Мак-Манусу (3:5). Абодва, Уайт і Мак-Манус, самы малады прафесіянал на турніры і адзін з самых узроставых удзельнікаў адпаведна, былі дэбютантамі Шанхай Мастэрс і здолелі дайсці да чвэрцьфінальнай стадыі. З топ-8 сеяных гульцоў да 1/4 фіналу дайшлі толькі леташні пераможца Дзін Цзюньхуэй і чэмпіён свету Марк Сэлбі, якія атрымалі першы і другі нумары пасеву адпаведна. Яны абодва прайгралі ў паўфінальнай стадыі: Дзін саступіў Сцюарту Бінэму (4:6), а Сэлбі — Марку Алену (5:6). Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру ў другі раз запар аформіў Бары Хокінс, які зрабіў брэйк у 140 ачкоў у матчы першага раўнда супраць Марка Уільямса.

Пераможцам турніру стаў Сцюарт Бінэм, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайца Лі Хана (5:3), Дамініка Дэйла (5:1), Алана Мак-Мануса (5:1) у чвэрцьфінале, леташняга чэмпіёна Дзіна Цзюньхуэя (6:4) у паўфінальным матчы, а таксама разграміў Марка Алена ў фінальным паядынку з лікам 10:3. Гэтая перамога стала другім рэйтынгавым тытулам у кар’еры брытанца, а таксама першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Бінэмам за тры гады (у ліпені 2011 года ён выйграў адкрыты чэмпіянат Аўстраліі).

Турнір

Шанхай Мастэрс 2014 года стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс (), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.

Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся на чатырох сталах на шанхайскай гранд-сцэне, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы

Bank of Communications у чацвёрты раз запар спансаваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £450,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2013 года атрымаў пераможца турніру — £85,000.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£85,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£19,500Чвэрцьфіналісты£12,0001/8 фіналу£8,0001/16 фіналу£6,0001/24 фіналу£2,5001/32 фіналу£1,7501/48 фіналу£400Вышэйшы брэйк у кваліфікацыі£200Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000 Агульны прызавы фонд £450,000

Фармат турніру

На Шанхай Мастэрс 2014 прыняло ўдзел 136 ігракоў, з якіх 119 — удзельнікі мэйн-тура і 17 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 112, 7 снукерыстаў, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 9 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 12 жніўня 2014 года (амаль за месяц да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 13 жніўня 2014 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 14 жніўня 2014 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 15 жніўня 2014 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаюцца з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) прайшлі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 12 жніўня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 13 жніўня 9 5 Трэці кваліфікацыйны раўнд 14 жніўня 9 5 Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 15 жніўня 9 5 Уайлдкард раўнд 8—9 верасня 9 5 1/16 фіналу 8—10 верасня 9 5 1/8 фіналу 11 верасня 9 5 1/4 фіналу 12 верасня 9 5 1/2 фіналу 13 верасня 11 6 Фінал 14 верасня 19 10

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя серыі

У 94 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 34 соценных серый. Сцюарт Кэрынгтан, які пачаў турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда і згуляў чатыры матчы, выканаў тры соценныя брэйкі. Апроч таго, 24-ы сеяны Дамінік Дэйл у матчы заключнага кваліфікацыйнага этапу таксама выканаў тры сэнчуры. У другім кваліфікацыйным раўндзе 33-і сеяны турніру Курт Мэфлін у паядынку супраць Джоэля Уолкера зрабіў брэйк у 142 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, прадстаўнік Нарвегіі атрымаў узнагароду ў £200 за вышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Курт Мэфлін 1 142 Мэцью Сэлт 1 140 Джэк Джонс 1 139 Дэвід Морыс 1 136 Джымі Робертсан 1 136 Сцюарт Кэрынгтан 3 129, 108, 102 Майкл Уайт 2 128, 110 Цаа Юйпэн 1 125 Дамінік Дэйл 3 123, 120, 111 Роры Мак-Лаўд 1 121 Алан Мак-Манус 1 120 Напон Саенхам 1 119 Робін Хал 1 117 Майкл Уослі 2 112, 108 Кірэн Уілсан 1 112 Лі Хан 1 112 Сяа Гадун 1 111 Алекс Дэйвіс 1 110 Джэймі Коўп 1 110 Мэцью Сэлт 2 107, 105 Цянь Пэнфэй 1 106 Джэрард Грын 1 103 Эндру Хігінсан 1 102 Джо Свэйл 1 101 Ян Бэрнс 1 101 Цепчая Ун-Нух 1 100 Джэк Лісоўскі 1 100Увогуле 34 Найвышэйшы брэйк: 142 (Курт Мэфлін)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

Шэсць снукерыстаў: Ніл Робертсан, Марк Сэлбі, Шон Мёрфі, Сцюарт Бінэм, Дзін Цзюньхуэй і Раян Дэй прымалі ўдзел у восьмым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ​​ж прывілей у 2012 і 2013 гадах (абодва разы саступіў у стартавых паядынках), і Юань Сыцзюнь, які таксама атрымаў уайлдкард у 2013 годзе (таксама не сумеў прайсці бар'ер уайлдкард раўнда), а таксама навічкі турніру Янь Бінтаа, Чэнь Цзыфань, Ню Чжуан, Сюй Сы, Чжан Юн і Хуан Цзяхаа.

У 2014 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 8 дэбютантаў: Алан Мак-Манус (26), Майкл Уайт (29), Янь Бінтаа, Чэнь Цзыфань, Ню Чжуан, Сюй Сы, Чжан Юн і Хуан Цзяхаа.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Шэсць удзельнікаў розыгрышу 2014 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Дамінік Дэйл (2007), Рыкі Уолдэн (2008), Роні О’Саліван (2009), Марк Сэлбі (2011), Джон Хігінс (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2013).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2014 года стаў 45-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці падчас турніру было 44 гады, а Алану Мак-Манусу — 43.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру