Загрузачны сектар, бутсектар () — гэта асаблівы сектар на цвёрдым дыску, дыскеце ці іншай дыскавай прыладзе захоўвання інфармацыі. (Для дыскеты гэта першы фізічны сектар, для цвёрдага дыска — першы фізічны сектар для кожнага раздзела) У працэсе загрузкі камп'ютара з дыскеты ён загружаецца ў памяць праграмай POST (у камп'ютарах архітэктуры IBM PC звычайна з адраса 0000:7c00), яму перадаецца кіраванне камандай long jump.
Загрузачны сектар, які часам называюць stage1, гэта значыць першым этапам загрузкі аперацыйнай сістэмы, загружае праграму другога этапа загрузкі аперацыйнай сістэмы stage2 (другасны загрузчык, часам у якасці stage2 загружаецца boot manager альбо праграма аўтарызацыі і аховы доступу). У некаторых АС ролю stage1 выконвае MBR, і ў час загрузкі АС з цвёрдага дыска загрузачны сектар не выкарыстоўваецца. На незагружальных раздзелах цвёрдага дыска загрузачныя сектары таксама могуць не змяшчаць праграму загрузкі.
Гл. таксама Пачатковая загрузка камп'ютара Загрузчык аперацыйнай сістэмы Раздзел дыска
Спасылкі Статья «Загрузочный сектор» — прыклад стварэння загрузачнага сектара Зыходны код загрузчыка MS-Dos 6.2
Катэгорыя:Файлавыя сістэмы