Мацьё Дэбюшы (; нар. , Фрэтэн, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2015).

Клубная кар’ера «Ліль» Мацьё з ранняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сістэме «Ліля», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сезона 2003/04. Ён атрымаў нумар 33. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 года ў матчы супраць клуба «Мец», у рамках чэмпіянату ФранцыіMathieu Debuchy. L’Équipe..

«Ньюкасл Юнайтэд» 4 студзеня 2013 года Дэбюшы перайшоў у англійскі клуб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 года, за неназваную суму, але як паведамляецца за французскага абаронца англічане выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаўMathieu Debuchy: Newcastle sign France international. BBC SportNewcastle complete Debuchy signing . Newcastle United F.C.. Мацьё дэбютаваў у складзе новага клуба 12 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці»Norwich v Newcastle: Debuchy Starts . Newcastle United F.C.. Свой першы гол за новы клуб забіў у гасцявым матчы супраць «Сандэрленда» 27 кастрычніка 2013 года, зраўняўшы лік пасля першага тайма, аднак клуб усё ж такі трываў паражэнне з лікам 2:1.

«Арсенал» 17 ліпеня 2014 года Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам». Як мяркуецца, гэты трансфер каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаўArsenal complete transfer of Mathieu Debuchy from Newcastle United for £12 million. The Telegraph.. У новым клубе Мацьё атрымаў кашулю з нумарам 2.

У складзе «Арсенала» Мацьё не здолеў замацавацца, саступіўшы месца асноўнага правага абаронцы Эктару Бельерыну. 1 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Дэбюшы ў «Бардо» на правах арэнды да канца сезона«Арсенал» отдал Дебюши в аренду «Бордо» . by.tribuna.com.. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Арсенал».

«Сент-Эцьен» У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з лонданцамі, стаў іграком «Сент-Эцьена»Дебюши перешел в «Сент-Этьен». by.tribuna.com.. Пазней стаў капітанам французскай каманды. Пакінуў «Сент-Эцьен» па заканчэнні сезона 2020/21.

«Валансьен» У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Валансьен» з Лігі 2. Па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера 5 жніўня 2010 года Мацьё быў выкліканы ў асноўную зборную Ларанам Бланам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі 11 жніўня 2010 годаБлан назвал состав сборной Франции на игру с Норвегией . championat.com.

2 кастрычніка 2011 года атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матча атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мацьё згуляў свой першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Албаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі з лікам 3:0Сборная Франции разобралась с албанцами. euro-football.ru.

Дасягненні Ліль Чэмпіён Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Інтэртота: 2004

Арсенал: Уладальнік Кубка Англіі: 2014 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Валансьен