Барыс і Глеб — бронзавы абразок сяр. XII ст., знойдзены ў Копысі. Захоўваецца ў Вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.

Апісанне Барыс і Глеб адлюстраваны ў поўны рост. У Барыса невялікія вусы, курчавыя падстрыжаныя валасы. У Глеба курчавыя локаны раскінуты па плячах. У правай руцэ Барыс і Глеб трымаюць перад грудзямі чатырохканечныя крыжы, у левай — мячы ў ножнах. Фігуры зграбныя. На галовах высокія шапкі, князі апрануты ў кафтаны, на нагах мяккія, без абцасаў боты. У гэтым абразку добра выяўлена засваенне кіеўскіх і візантыйскіх традыцый мясцовымі майстрамі.

Літаратура

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Копыся Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі