Тадэвуш Бой-Жаленскі (; , Варшава — , Львоў) — польскі паэт, сатырык, пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатральны крытык, лекар. Удзельнік і ПЭН-клуба.
Жыццяпіс
Нарадзіўся ў сям’і кампазітара Уладыслава Жаленскага. У 1906 прылучыўся да польскага літаратурнага кабарэ «» пісаў сатырычныя тэксты, выданыя пазней — у 1911 — пад назваю «Слоўкі» ().
Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце.
У час Першай сусветнай вайны працуе лекарам. З 1919 году пісаў тэатральныя рэцэнзіі для кракаўскага часопіса «» (). Ад 1922 года зноў жыве ў Варшаве.
Пераклаў з французскай мовы на польскую значны рад твораў розных аўтараў, у тым ліку п’есы Мальера, Расіна, Марыво, працы Франсуа Вілона, Вальтэра, Паскаля, Мантэск’ё, Лакло, Брантома, Дэні Дзідро, Мантэня, Русо, Бальзака, Стэндаля, Пруста. Стварыў «Бібліятэку Боя» — блізка як 100 тамоў французскіх перакладаў.
У тыднёвіку «Wiadomości Literackie» выступаў з палітычнымі творамі. Звярнуў увагу на празмерны ўплыў каталіцтва на жыццё палякаў.
У верасні 1939 — пасля таго, як пачалася Другая сусветная вайна — выехаў у Львоў. Савецкай уладай прызначаны кіраўніком на кафедру гісторыі французскай літаратуры Львоўскага ўніверсітэта. Публікаваў артыкулы ў газеце «Czerwony Sztandar». 19 красавіка 1939 падпісаў зварот польскіх пісьменнікаў, прывітаўшы далучэнне Заходняй Украіны да УССР. У снежні 1940 працуе над трохтомным падручнікам польскай літаратуры.
Пасля захопу Львова нямецкім гітлераўскім войскам — ноччу з 3 на 4 ліпня 1941 — знішчальная група пад кіраўніцтвам К. Шонгарта, праводзячы знішчэнне польскай інтэлегенцыі, арыштавала Бой-Жаленскага разам з прафесарам Янам Грэкам і яго жонкай. У тую ж ноч ён быў расстраляны. Месца пахавання невядомае.
Беларускія пераклады Творы Боя перакладаў на беларускую мову Максім Танк.
Літаратура Józef Hen, Błazen — wielki mąż. Opowieść o Tadeuszu Boyu-Żeleńskim, wyd. Iskry. Boy we Lwowie, red. Barbara Winklowa, Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 1992. Henryk Markiewicz, Boy-Żeleński, wyd. Wydawnictwo Dolnośląskie, 2001, seria A to Polska właśnie. Wojciech Natanson, Boy-Żeleński , Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983.
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Эсэісты Польшчы Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Сябры Польскай акадэміі літаратуры Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Расстраляныя