Ve Interactive (вымаўляецца «Ві Інтэрактыў») — міжнародная тэхналагічная кампанія з галаўным офісам у Лондане. У кампаніі працуюць больш за 300 супрацоўнікаў. Ve Interactive мае больш за 4,5 тысячы кліентаў у галіне электроннай камерцыі па ўсім свеце: фірма мае 12 офісаў і выкарыстоўвае ў сваёй працы 19 моў. Кампанія прапануе рашэнні па паляпшэнню эфектыўнасці інтэрнэт-крам , дапамагаючы павялічваць абарот кампаній у галіне інтэрнэт-гандлю. Рашэнні Ve Interactive станам на жнівень 2014 года выкарыстоўваюцца кампаніямі-кліентамі ў 44 краінах свету.

Ve Interactive размешчана ў тэхналагічным кластары Тэх-Сіці (East London Tech City), частцы Лондана, якая вядомая сваімі тэхналагічнымі стартапамі. Ve Interactive знаходзіцца ў гістарычным раёне Лондана Кларкенвелл.

Акрамя рашэнняў у сферы электроннай камерцыі, Ve Interactive праводзіць маніторынг дадзеных у сферы анлайн-гандлю і рэгулярна публікуе сваю статыстыку пра тэндэнцыі на рынках, на якіх ажыццяўляе сваю дзейнасць.

У 2013 годзе гадавы аб’ём выручкі Ve Interactive ацэньваўся ў 23 млн фунтаў стэрлінгаў; Прагноз на 2014 год складае 400 млн.

Гісторыя

Фiрма Ve Interactive была створана ў кастрычніку 2009 года Дэвідам Дж. Браўнам, брытанскім серыйным прадпрымальнікам, як тэхналагічны стартап. З тых часоў яна хутка расла, што адлюстроўвае рост да 300 % у гадавым вылічэнні..

З моманту свайго заснавання ў Лондане, Ve Interactive заснавала аддзяленні ў наступных гарадах па ўсім свеце:

Бостан (люты 2011) Стакгольм (кастрычнік 2011) Сідней (лістапад 2011) Сан-Паўлу (студзень 2012) Берлін (штаб-кватэра для рэгіёну Нямеччыны, Аўстрыі і Швейцарыі (ліпень 2012)) Мюнхен (кастрычнік 2012) Шанхай (студзень 2013) Парыж (чэрвень 2013) Амстэрдам (ліпень 2013) Токіа (студзень 2014) Ганконг (красавік 2014)

Лонданская штаб-кватэра абслугоўвае рынак Брытаніі, але таксама мае спецыялізаваныя групы для Італіі, Польшчы, Расіі і Іспаніі.

Крыніцы

Спасылкі Ve Interactive  — афіцыйны вебсайт кампаніі Ve Interactive — інфармацыйная даведка на сайце CrunchBase.

Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі