Цімафей Іванавіч Святлі́чны ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Ц. І. Святлічны нарадзіўся ў сяле Святлічнае Золачыўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Атрымаў пачатковую адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 года. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Смаленскай вобласці, Беларусі.
Разлік «кацюшы» 3-га гвардзейскага мінамётнага палка (3-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-і Беларускі фронт) пад камандаваннем гвардыі сяржанта Ц. Святлічнага асабліва вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Кажамякі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. На пераправе праз раку Абалянка батарэя рэактыўных мінамётаў на працягу 6 гадзін вяла бой з праціўнікам, які спрабаваў вырвацца з «віцебскага катла», знішчыла 13 аўтамашын, 4 гарматы, звыш 500 салдат. Баявы экіпаж рэактыўнай устаноўкі ў складзе Ц. І. Святлічнага, П. І. Назаранкі, С. Д. Барадуліна загінуў у гэтым баі.
Гераічны разлік быў пахаваны на месцы бою каля вёскі Кажамякі. У 1959 годзе астанкі воінаў перазахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Сянно.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (пасмяротна, 24.03.1945) Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць Помнікі на месцы бою і ў горадзе Сянно Імем Героя названа адна з вуліц Сянно Бюсты Героя ў пасёлку гарадскога тыпу Золачыў і на радзіме ў сяле Святлічнае Імя Героя навечна занесена ў спіс воінскай часткі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР