Парыжская камуна, () — рэвалюцыйны ўрад Парыжа падчас падзей 1871 года, калі неўзабаве пасля заключэння перамір'я з Прусіяй падчас Франка-прускай вайны ў Парыжы пачаліся хваляванні, якія выліліся ў рэвалюцыю і ўсталяванне самакіравання, якое доўжыўся 72 дні (з 18 сакавіка па 28 мая). На чале Парыжскай камуны стаялі аб'яднаныя ў кааліцыю сацыялісты і анархісты. Ужо 26 сакавіка прайшлі выбары ў Парыжскую камуну.

Уласна слова камуна азначае тэрытарыяльную адзінку і орган мясцовага самакіравання; у гэтай якасці камуна Парыжа існавала і арганізоўвалася і раней, але пасля падзей 1871 года гэта назва без удакладненняў замацавалася менавіта за імі.

Была абвешчана марксістамі першым у гісторыі прыкладам дыктатуры пралетарыята. Стала важным сімвалам дзяржаўнай прапаганды ў СССР і іншых сацыялістычных краінах.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Парыжа Катэгорыя:Рэвалюцыі ў Францыі Катэгорыя:Сацыялізм Катэгорыя:Гісторыя анархізму Катэгорыя:Часовыя ўрады Францыі Катэгорыя:Канфлікты 1871 года Катэгорыя:Сацыяльныя эксперыменты