Флакон з Навагрудка — шкляны флакон XII ст., знойдзены ў Навагрудку.
Паходжанне З часу першай публікацыі аб наваградскіх шкляных пасудзінах — чырвонага келіха i сіняга флакона, большасць савецкіх i замежных даследчыкаў уключаюць іх у лік візантыйскіх вырабаў. Англійскі даследчык А. Мігау адзначае, што такі роспіс, як на наваградскіх шкляных пасудзінах, распаўсюджаны ў выяўленчым i прыкладным мастацтве Візантыі. Арэал сініх флаконаў, як піша вучоны, распрасціраўся ад тэрыторыі Беларусі да Кіпра i, магчыма, Егіпта i ад Карынфа да Ірана. На думку Мігау, сінія флаконы выраблялі ў адным цэнтры — Канстанцінопалі. Амерыканская даследчыца Г. Дэвідсан, якая шмат гадоў праводзіла раскопкі ў Карынфе, лічыць, што такія флаконы выраблялі ў карынфскіх майстэрняхГурэвіч Ф. Д. Летапісны Новгородок .
Апісанне Флакон выдзьмуты з сіняватага празрыстага шкла і распісаны белай эмаллю і золатам. У верхняй частцы таксама размешчана рамбічная сетка, але ў цэнтры кожнага ромбіка — крыжык, намаляваны золатам. Ніжэй рамбічнай сеткі белай эмаллю нанесены геаметрычны арнамент у выглядзе хвалістых ліній і кружкоў. Пад гэтым масіўным арнаментыльным дэкорам — выява галуба, над якім нібы павіслі яловыя галінкі. Дзве белыя лініі ўверсе і ўнізе флакона замыкаюць кампазіцыю.
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Навагрудка Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Візантыйскае мастацтва ў Беларусі Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Шкло