Муха́мед Хусе́йн Шахрыя́р (; ) , , Усходні Азербайджан — , ) — азербайджанскі іранскі паэт, які пісаў на азербайджанскай і персідскай мовах.

Біяграфія

Шахрыяр нарадзіўся ў 1906 годзе ў Тэбрызе. Яго бацька быў адвакатам. Першую сістэматычную адукацыю атрымаў у сярэдняй школе «Матахары» ў Тэбрызе, а пазней у школе «Дарул Фанун» у Тэгеране. Вывучаў таксама медыцыну ў каледжы, пасля чаго адправіўся ў Харасане, дзе знайшоў працу ў таварыстве натарыусаў «Нішапур», а пазней у банку «Кешаварзі». Першапачаткова ён выдаваў свае вершы пад псеўданімам Бехджат, але пазней ён змяніў яго на Шахрыяр.

Памёр паэт у 1988 годзе. Пахаваны ў родным Тэбрызе ў . Ён стаў апошнім паэтам, пахаваным у гэтым маўзалеі.

Творчасць

Свой першы верш Шахрыяр напісаў ва ўзросце сямі гадоў на азербайджанскай мове, а другое — ва ўзросце дзевяці гадоў на персідскай. Магчыма, ён паспрабаваў напісаць аўтабіяграфію ў форме вершаў, паколькі чытач можа даведацца пра біяграфію Шахрыяра, чытаючы яго дыван. Многія з яго горкіх і салодкіх успамінаў адлюстраваны ў яго кнігах «Хаз'ян Дэл», «», «Муміаі» і «Вячэрняя Басня». Яго іншая кніга, «Тахтэ Джамшыд» з'яўляецца калекцыяй эпічных вершаў, якая паказвае ўяўленне паэта. Шахрыяр склаў рознабакова развітыя формы паэзіі уключаючы лірыку, чатырохрадкоўі, вершы, оды і вершаваныя элегіі.

Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты Катэгорыя:Азербайджанскамоўныя паэты