Рама́н Я́раш (нар. май , , Гомельская вобласць) — беларускі музыкант.
Біяграфія Нарадзіўся ў маі 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля красавіка 1986 г. сям’я двойчы з’яджала з радзімы далей ад Чарнобыля і адзін раз вярталася. Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і аспірантуры займаўся археалогіяй. Навучаўся на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларускага калегіуму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
З гітарай пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Спяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Роберт Алан Цымерман.http://www.svaboda.org/content/article/24465303.html
Дыскаграфія
Zināt. Raudāt. Dziedāt.
Выпушчаны ў 2011 годзе, выдавец FK 034. Альбом створаны на вершы латышскага паэта Яніса Яўнсудрабіньша. Аранжаванне, пераклады, партыі на ўсіх інструмэнтах выканаў сам Раман. Вокладка аформленая на латышскай мове і аздобленая жывапісам http://www.mpby.com/news-3666.htm .
Спіс кампазіцый:
Kam prieku sauc Tik vēji Kad zelta vējš pa ziediem iet Jaunā gadā Vēlies tu Pavasars Tu mana baltā ilgu pils Cerība Valsis Lai tu kādus dubļus bristu Klausies (Imanta Ziedoņa dzejolis)
Супольныя праекты Праект Радыё Свабода — «Барды свабоды» Канцэртная праграма «Купала — Караткевіч» (у суаўтарстве з Андрэем Касьценем і Віктарам Сямашкам у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»)
Удзел у фэстах Бардаўская восень (2007) Эндарфін (2010) Купалаўскія вакацыі (2013) Tarptautinis folkloro festivalis «Parbėg laivelis» (Клайпеда, Літва) (2014)
Спасылкі Старонка ва Ў Кантакце Старонка на Фэйсбуку Плэйліст на Youtube
Катэгорыя:Музыканты Беларусі