Ганна Мастоўская-Радзівіл () — пісьменніца.

Біяграфія Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці Караліна пахо­дзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы.

У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў спадчынным Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году пабралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных спраў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Урсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetę Narodową i Obcą» («»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволенне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданніцтва расійскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.

Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш, энергічная літаратурная дзейнасць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільні выйшаў першы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі: «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх», «Матыльда і Даніла» ды іншыя. Таксама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку».

Памерла 4 (16) снежня 1813 года ў Заслаўі. Пахавана 16 (28) студзеня 1814 года на Заслаўскіх могілках.

Сям’я Першы муж — Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (1760—1782), старэйшы мінскі староста Другі муж — (1766—1842), палітычны дзеяч Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністр унутраных справаў Княства Варшаўскага Сын — Міхал Пшаздзецкі

Крыніцы

Літаратура

На беларускай мове Бурдзялёва І. Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. — 2009. — № 2 (32). — С. 179—187.

На польскай мове Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s. Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.

На рускай мове

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Ганна Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага