Анастасія Гедзімінаўна, імя па нараджэнні Айгу́ста (каля 1320 — ) — першая жонка вялікага князя маскоўскага Сёмёна Іванавіча.
Імя Імя Айгуста з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніныT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11—13..
Першая аснова Ai(g)- ад пярвейшага Eig-, што звязана з літоўскім eiti «ісці», eiga «хада». З асновай Eig- вядомыя антрапонімы тыпу Eig-mant’as, Eig-min’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 86.. У старалітоўскім іменніку гэтая аснова была звязаная з паняццем ваенных паходаў.
Другая аснова Gust- вядомая з антрапоніма Gus(t)-taut’as і звязваецца з gusti «звыкаць». У сучасным літоўскім іменніку часцейшая таго ж паходжання аснова Gud- (ад gudo «звыкаў»), як у імёнах тыпу Gud-mant’as, Gud-vil’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 96..
Імя Айгуста адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу. Дастасаванае да мужчынскага носьбіта, гэтае імя значыла «Звыклы да (ваенных) паходаў».
Такога ж тыпу «ваярскія» імёны насілі таксама дачка князя Трайдзеня Гаўдзіманта (імя Гаўдзімант значыла «Слаўны (ваеннай) здабычай»), дачка князя Кейстута Рымгайля (мужчынскае імя Рымгайла значыла «Трывалы і моцны»).
Біяграфія Дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна, дата нараджэння пэўна не вядома.
У 1333 годзе прывезена ў Маскву, замуж за 16-гадовага маскоўскага княжыча Сямёна Іванавіча. Нарадзіла двух сыноў, Васіля і Канстанціна, памерлых у маленстве, і дачку Васілісу (жонку кашынскага князя Міхаіла Васілевіча).
Памерла ў Маскве падчас чумы, прыняўшы перад смерцю схіму. Пахавана ў заснаваным ёй жа Спаса-Праабражэнскім манастыры.
Крыніцы
Літаратура ПСРЛ. — Т. XXV. — , 1949. Энциклопедический словарь. — Т. IV. — С. 255. Карамзин Н. М. История Государства Российского. — Т. IV. — С. 137. Пр. 292, 364, 372.
Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Вялікія княгіні маскоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ад чумы Катэгорыя:Вялікія княгіні ўладзімірскія Катэгорыя:Рурыкавічы