Гаранта́ла (саманазва Hulandalo) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) — 1 081 000 чал.Gorontalo in Indonesia

Гісторыя Паводле лінгвістычных даныхethnologue.com, гарантала маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і Паўночнага Сулавесі. Паводле легенд, першае дзяржаўнае ўтварэнне гарантала ўзнікла ў пачатку 2 тысячагоддзя н. э. Да 1525 г., калі на поўнач Сулавесі прыбылі партугальцы, сярод іх шырока распаўсюджваўся іслам, землі гарантала былі падзелены паміж мусульманскімі дзяржавамі Гарантала, Лімбота, Сувава, Баалема, Атынголаindonesia.travel. Яны складалі ваенна-палітычны саюз, які да канца XIX ст. трапіў у поўную каланіяльную залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. землі гарантала былі далучаны да Інданезіі. У 2001 г. была сфарміравана асобная правінцыя Гарантала.

Асаблівасці культуры Асноўным традыцыйным заняткам гарантала здаўна з’яўлялася земляробства. Важную ролю адыгрывалі лясная гаспадарка і рыбалоўства. Рамяство і жывёлагадоўля мелі другасны характар.

Асноўны тып паселішча — вёска. Традыцыйныя хаціны-дулахупа мелі каркасную канструкцыю, будаваліся на па́лях. Хаціна падзялялася на некалькі памяшканняў. Да ўвахода вялі дзве лесвіцы. Традыцыйная вопратка рознакаляровая, прычым кожны колер мае свой сімвалічны аспект.

У мінулым былі распаўсюджаны вялікія пашыраныя сем’і, якія маглі весці супольную земляробчую гаспадарку ў горных раёнах з цяжкай для апрацоўкі глебай. Старэйшыя бацька і маці лічыліся галоўнымі гаспадарамі, што адлюстравана ў мове гаранталаMoh. Karmin Baruadi, Appellation in Gorontalese: An Antropolinguistics Approach towards Language and Culture in Gorontalo, Indonesia. У ёй не прыняты розныя інтымныя формы зваротаў да бацькоў і старэйшых блізкіх сваякоў.

Гарантала славяцца развітай музычнай культурайThe culture of Gorontalo. Заканчэнне рамадана суправаджаецца тамбілатохе — святам агменяўTombbilotohe culture (pairs of lights) in Gorontalo, якія запальваюць вакол мячэцяў і ў паселішчах.

Мова Родная мова гарантала мае аўстранезійскае паходжанне. У нашы дні ў пісьмовасці выкарыстоўваецца лацінка. Аднак выкарыстанне мовы звычайна адбываецца ў паўсядзённым жыцці. У школьнай адукацыі, сродках масавай інфармацыі, афіцыйных дакументах звычайна ўжываецца інданезійская мова.

Рэлігія Абсалютная большасць вернікаў — мусульмане-суніты.

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Інданезіі Катэгорыя:Аўстранезійцы