Лоўчы, , — службовая асоба ў феадальнай дзяржаве.
У ВКЛ пасада існавала ў XV—XVIII стагоддзях. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем (звералоўствам і птушкалоўствам)с. 574 том. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г... З канца XVI стагоддзя лоўчы гаспадарскі, а пазней вялікі лоўчы ВКЛ, меў намесніка — лоўчага дворнага (падлоўчага). З канца XVII стагоддзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.
Літаратура
Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы