Мастоўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні. Бытаваў ў 19 — пачатку 20 ст. пераважна ў Мастоўскім, Шчучынскім і Зэльвенскім раёнах.
Жаночае адзенне Жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца з цёмна-сіняй даматканкі, кроеная з 6 кліноў, або андарак з 4 прамавугольных полак (чырвона-малінавага колеру ў вузкія гарызантальныя разнаколерныя паскі), белы або цёмны фартух, аздоблены фальбонамі і карункамі, катанка (накшталт кофты) з белага ці шэрага валенага сукна, аблямаваная чорным аксамітам. Галаўныя ўборы жанчын — каптур, даматканая ці крамная хустка, упрыгожанні — каралі, стужкі, крыжыкі.
Мужчынскае адзенне Мужчынскае адзенне істотных мясцовых адрозненняў ад іншых строяў Панямоння не мела. Вопраткі былі белая або шэрая світа, кажух.
Літаратура Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
Спасылкі Мастоўскі строй
Катэгорыя:Культура Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Славутасці Мастоўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Панямонне