Маяра́т ( ад — старэйшы) — абавязковасць атрымання ў спадчыну радавога ўладання старэйшым сынам, а таксама назва ўладання з такім правам. Уласна маярат быў уведзены ў сярэднявечнае права Еўропы ў XIV—XV стагоддзях, але падобныя прававыя нормы існавалі ў многіх грамадствах. Мэтай маярату было прадухіленне раздрабнення уладанняў феадала паміж шматлікімі нашчадкамі. Паводле маярату ўсю маёмасьць і тытул пераходзіў да адзінага спадчынніка. Маярат з аднаго боку спрыяў захаванню сілы старой арыстакратыі, а з іншага прыводзіў да з'яўлення вялізнага пласта так званых «малодшых сыноў» — людзей знатнага паходжання, якія не маглі разлічваць на спадчыну і вымушаныя былі шукаць поспеху ў розных сферах дзейнасці, у асноўным на дзяржаўнай службе або ў войску.

Віды маярату Існуюць тры асноўныя віды маярату«Маярат» у Савецкім юрыдычным слоўніку: атрыманне ўладання ў спадчыну старэйшым у родзе (сеньярат, радавое права); атрыманне ўладання ў спадчыну старэйшым сынам (маярат у вузкім сэнсе слова); атрыманне ўладання ў спадчынустарэйшым сынам, а ў выпадку яго смерці — унукам ад старэйшага сына (прымагенітура).

У Рэчы Паспалітай маярат набыў форму ардынацыі. У Расійскай імперыі маярат быў усталяваны толькі для асобных дваранскіх родаў, напрыклад, для Чарнышовых.

Гл. таксама Радавое права Мінарат Фідэікоміс

Спасылкі «Маярат» у ВСЭ

Катэгорыя:Спадчыннае права Катэгорыя:Гісторыя права