Любаві́чы () — вёска ў Расіі, каля ракі Бярэзіны. Цэнтр сельскага паселішча Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (2007). Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы з Беларуссю.
Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнага Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя Упершыню Любавічы згадваюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 365. Паселішча згадвае ў лісце ад 30 красавіка 1655 года маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч. Пазней ва ўладанні князёў Любамірскіх, якія збудавалі тут мураваную грэка-каталіцкую царкву.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Любавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1784 тут было 243 двары, з іх 178 належалі хрысціянам, 65 — іўдзеям С. 429.. У 1798 адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы С. 310.. У вайну 1812 года ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагоддзяў тут праходзіў найбуйнейшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш С. 118. з абарачэннем больш за 1,5 млн рублёў. Станам на 1860 — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, скарбовае яўрэйскае вучылішча (16 вучняў), гарбарня.
У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у іўдаізме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзейнічалі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую ў часы Першай сусветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музей (цяпер Расійская дзяржаўная бібліятэка).
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Любавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Мястэчка было акупавана вермахтам 21 ліпеня 1941 года. Дзейнічаў нямецкі гарнізон з двума кулямётамі і двума мінамётамі.
4 лістапада 1941 нацысты знішчылі ў Любавічах 483 яўрэяў.
Насельніцтва
XVIII стагоддзе: 1784 год — 8595 чал. С. 58. XIX стагоддзе: 1857 год — 2,5 тыс. чал.; 1860 год — 1516 чал., з іх 978 іўдзеяў XX стагоддзе: 1909 год — 446 чал.; 1926 год — 376 чал.; 1971 год — 329 чал.; 1998 год — 545 чал.Любавичи // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с. XXI стагоддзе: 2007 год — 460 чал.
Інфраструктура У Любавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.
Славутасці
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (XVIII—XIX стагоддзі; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні МП). Могілкі яўрэйскія. Капліца Паблізу знаходзіцца адзін з цэнтраў хасідызмуБольшая российская энциклопедия.
Страчаная спадчына Сінагога Царква
Крыніцы
Літаратура
Lubawicze // S. 392. Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Спасылкі
г. п. Любавічы на Radzima.org
Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Друцкія-Любецкія Катэгорыя:Пацёмкіны Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1654 годзе