Храм Літаратуры (Ван М’еу, ) — комплекс пагад з паркам, першы ўніверсітэт В’етнама.
Гісторыя Храм Літаратуры быў заснаваны ў 1070 годзе імператарам Лі Тхань Тонгам ў Ханоі і прысвечаны Канфуцыю. На яго тэрыторыі ў 1076 годзе быў заснаваны першы в’етнамскі ўніверсітэт для навучання сыноў мандарынаў.
Сусветная спадчына Храм знакаміты дзякуючы сваім стэлам — 82 плітам, размешчаным на спінах каменных чарапах, на якіх «высечаныя імёны тых, хто займаў высокія месцы на дзяржаўных іспытах». У сакавіку 2010 года сістэма стэл дактароў была прызнана ЮНЕСКА сусветнай дакументацыйнай спадчынай.
Літаратура Tran Doàn Lâm, Lê Bích Thuy, Bùi Kim Tuyen (2004). Van Mieu Quoc Tu Giám: The Temple of Literature, School for the Sons of the Nation, Hà Noi Viet Nam. A Walking Tour. Hanoi: Thế Giới Publishers. p. 85.
Спасылкі
Катэгорыя:Музеі В’етнама Катэгорыя:Храмы В’етнама Катэгорыя:Ханой