Падшап’е — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 6 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 3 км на захад ад вёскі Шыкавічы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы". Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі"" . З'яўляецца непраточным вадаёмам.

Плошча паверхні возера - 0,14 км². Даўжыня - 0,64 км, найбольшая шырыня - 0,28 км, даўжыня берагавой лініі - 1,51 км. Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход, прадаўгаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, густа параслі лесам.

Вада возера - гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма - дыстрофны. Возера мала даследавана.

Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)Артыкул пра Нацыянальны парк "Нарачанскі" ў газеце "Нарачанская зара".

Літаратура

Спасылкі Возера Падшап'е ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі" Выява воз. Падшап'е

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр