Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін () — лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер — Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці).
Працаваў на цагельным заводзе, жыў у Северадзвінску (РСФСР). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1040 гг. Пасля звальнення ў запас у 1940 годзе працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У Вялікую Айчынную вайну — удзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, старшы тэхнік-лейтэнант у эстонскім авіяпрадпрымстве.
8 студзеня 1954 года, калі самалёт Лі-2 выконваў рэйс Мінск — Талін — Ленінград60 лет назад уроженец витебщины ценой собственной жизни предотвратил попытку первого в СССР угона самолета, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Ц. Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго, але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта.
Пахаваны ў Таліне на Ваенных могілках.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (25.11.1954).
Памяць На ўшанаванне памяці Ц. Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік каля Мінскага аэрапорта. Помнік на радзіме Героя у в. Марчанкі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны