Міхаіл Дзянісавіч Капу́сцін (, вёска Мікулічы, , Магілёўская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Працаваў у леспрамгасе. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Ваяваў на Волхаўскім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдовы. 10—11 мая 1944 г. ў баях на правым беразе Днястра каля горада Ціраспаль малодшы лейтэнант М. Капусцін замяніў параненага камандзіра батальёна, які два дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. У ліпені 1944 г. батальён прарваў абарону праціўніка каля вёскі Мілянавічы пад Ковелем. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 г. служыў у Чырвонай Арміі, капітан, пазней на гаспадарчай рабоце ў лясной прамысловасці. Працаваў дырэктарам леспрамгасаў у Іркуцкай вобласці, быў начальнікам лесаўчастка ў Хабараўскім краі. Пахаваны ў вёсцы Доўгі Мост.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (24.3.1945), ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі.

Літаратура Капустин Михаил Денисович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 622. Капусцін Міхаіл Дзянісавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 245.

Спасылкі

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Капітаны СССР