Іван Раманавіч Карасёў (, вёска Вілейка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сем класаў школы. Да прызыву ў Чырвоную Армію працаваў у калгace.
З ліпеня 1941 г. ваяваў на Паўночным, Заходнім, Стэпавым, 1-м Украінскім і 2-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі. Камандзір аддзялення сувязі малодшы сяржант І. Р. Карасёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень ад Kіeвa 2 кастрычніка 1943 г. Сярод першых пераправіўся на правы бераг, пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка, у час баёў за 2 сутак выправіў 27 пашкоджанняў тэлефоннага кабелю. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 г. сяржанту І. Р. Карасёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1946 г. скончыў Мурманскае ваеннае вучылішча. Да 1955 г. служыў у Савецкай Арміі.
7 лістапада 1955 г. І. Р. Карасёў памёр. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Вілейка.
Памяць Імем І. Р. Карасёва названы вуліцы ў Магілёве і Чавусах. У 1965 годзе на магіле Героя ў вёсцы Вілейка пастаўлена стэлаГерои Советского Союза, уроженцы Чаусского района.
Літаратура Карасёў Іван Раманавіч // — С. 56.
Спасылкі
Герои Советского Союза, уроженцы Чаусского района // Афіцыйны сайт Чавускага раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутаў
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР