Бала-Хісар () — гістарычная крэпасць у сталіцы Афганістана — Кабуле. Першыя ўмацаванні на гэтым месцы адносяць да V стагоддзя нашай эры. Пасля крэпасць шмат разоў перабудоўвалася. На працягу многіх стагоддзяў крэпасць служыла абаронай для кіраўнікоў Афганістана. У 1880 годзе падчас другой англа-афганскай вайны крэпасць была часткова разбурана па загаду англійскага генерала Фрэдэрыка Робертса. У цяперашні час у крэпасці размяшчаюцца часткі 55-й дывізіі афганскай арміі.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кабула Катэгорыя:З'явіліся ў 5 стагоддзі Катэгорыя:5 стагоддзе ў Кабуле Катэгорыя:Крэпасці Афганістана