Лемяшэ́вічы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лапацінскага сельсавета.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лемяшэвіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области .

Гісторыя

Раней належала шляхецкім сем’ям, пераважна Лемяшэўскім. 1681 — узводзіцца першая царква; XIX стагоддзе — з’яўляецца цэнтрам воласці Пінскага павета; 1920-я — 1930-я гады — з’яўляецца цэнтрам гміны Пінскага павета; 1940 — утвораны Лемяшэвіцкі сельсавет.

Славутасці Драўляная царква Раства Багародзіцы (1893) са скульптурай Ісуса на тэрыторыі. Брацкая магіла воінаў і партызан; Стаянка V—III тыс. да н.э., паселішча VI—IV тыс. да н.э. і курганны магільнік VII—III стст. да н.э. ,

Вядомыя асобы Вячаслаў Міхайлавіч Старжынскі (нар. 1918) — савецкі матэматык. Уладзімір Гаўрылавіч Колб (нар. 1929) — беларускі біяхімік-гематолаг.

Спасылкі

Лемяшэвічы на GeoNames

Гісторыя Пінска

Катэгорыя:Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна