Каплі́ца Свято́га Казі́міра, таксама Касцё́л Святога Казіміра — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ранняга класіцызму.

Гісторыя Пабудову капліцы фундаваў уласнік ружанскага маёнтка Аляксандр Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Будаўніцтва звязваюць з мошчамі святога Казіміра, якія ў сярэдзіне XVII стагоддзя захоўваліся ў ружанскіх уладаннях Сапегаў. Першапачаткова капліца ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштара.

Архітэктура Будынак мураваны прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. Прамавугольныя высокія вокны. Уваходныя дзверы і бакавыя нішы аздоблены ліштвамі. Сцены ў інтэр’еры завершаныя карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе порціка дарычнага ордара.

Літаратура

Спасылкі

Касцёл Св. Казіміра на «Глобусе Беларусі»

Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Ружаны Катэгорыя:Храмы Ружанаў Катэгорыя:Касцёлы Пружанскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1792 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:1792 год у Беларусі