Рама́н Наву́мавіч Мачу́льскі ( — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 года на партыйнай рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах (Мінская вобласць).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.

Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 1944—1948 гады — старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1950 года першы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, у 1954—1959 гады — старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ у 1949—1960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах.

Узнагароды Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаўУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Заслужаны работнік культуры БССР (1980)

Творы Аўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983).

Памяць У Мінску імя Р. Н. Мачульскага носіць сярэдняя школа № 104, яго імем названа вуліца, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошкаГерой Советского Союза Роман Наумович Мачульский . Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. — Минск. «Беларусь». 1984. Высшее партизанское командование Белоруссии 1941—1944. — Минск, 2009.

Спасылкі Мачульский Роман // Праект «Партизаны Беларуси» Герой Советского Союза Роман Наумович Мачульский // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны УЛИЦА ИМЕНИ… Мачульский // Агенцтва «Минск-Новости»

Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ