Сяргей Іванавіч Грыцавец () — першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бараўцы Навамышскага раёна (цяпер у Баранавіцкім раёне) 19 ліпеня 1909 г. у сялянскай сям’і, дзе акрамя яго было пяцёра дзяцей. Бацька — Іван Антонавіч, маці — Ганна Фамінічна.
З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуявалася на станцыю Шуміха Омскай чыгункі. Там Сяргей пайшоў у школу. Пасля яе заканчэння працаваў рабочым на чыгунцы і вучнем слесара на механічным заводзе ў Златавусце.
Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936).
Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка.
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (з ліпеня па кастрычнік 1938 года збіў больш за 30 самалётаў праціўніка), у 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка У. Забалуева).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года маёру Грыцаўцу нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
Другі раз званне Героя было нададзена 29 жніўня 1939 года за подзвігі на рацэ Халхін-Гол. У прадстаўленні да звання ўказана, што «за перыяд з 22 чэрвеня па 30 жніўня 1939 гады ў небе МНР выканаў 138 паспяховых баявых вылетаў, збіўшы 12 варожых самалётаў».
Загінуў у авіякатастрофе каля пасёлка Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі баёў на Халхін-Голе Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Асобы на марках