Ароннікавыя, Ароідныя (Araceae) — буйное сямейства аднадольных раслін, якое ўключае больш за 3000 відаў у 117 Araceae on The Plant List родах.

У сістэме класіфікацыі APG II сямейства адносіцца да парадку , які ўваходзіць у клас аднадольных.

Апісанне Травы, ліяны, эпіфіты, іншы раз дрэвападобныя расліны, звычайна наземныя, радзей водныя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, у катахах, прыкрытыя лістом — покрывам, зрэдку афарбаваным, з калякветнікам або без яго, іншы раз кветкі рэдукаваны да адной тычынкі і пладалісціка; трапляюцца кветкі, паглыбленыя ў вось катаха. Гінецэй са зрослых пладалісцікаў (цэнакарпны). Завязь пераважна верхняя 1—3-гнездавая, з адным або некалькімі семязародкамі ў кожным гняздзе. Плод — ягада. Насенне з багатым эндаспермам.

Пашырэнне Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі сустракаюцца капытнік, многакарэннік, раска і інш.

Асаблівасці біялогіі Апыленне пераважна энтамафільнае.

Класіфікацыя

Падсямейства У цяперашні час, у межах ароідных вылучаюць 8 падсямействаўПаводле Germplasm Resources Information Network (GRIN):

У параўнанні з больш раннімі сістэмамі ў таксанаміі сямейства адбыліся наступныя змены: падсямейства было вылучана ў асобнае сямейства ; раней самастойнае сямейства было ўключана ў сямейства Ароннікавыя ў рангу подсемейства.

Роды Агульны лік родаў у сямействе — больш ста.

Вельмі вялікі ўклад у вывучэнне раслін сямейства Ароннікавыя зроблены аўстрыйскім батанікам Генрыхам Вільгельмам Шотам. Апісаныя ім роды дапоўнены скарачэннем «Schott». Спіс родаў сямейства АроннікавыяМагчымая прамое і зваротнае сартаванне па ўсіх слупках

ЛацінскаяназваРускаяназваПадсямействаТрыба Ароннік Капытнік Раска Многакарэннік Вольфія

Гл. таксама Ароннік плямісты Anthurium crystallinum

Літаратура Ароннікакветныя // Грудзинская И. А. Семейство аронниковые (Araceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 466—493. Чуб В. Загадки ароидных // Цветоводство. — 2008. — № 3. — С. 58—61.

Спасылкі

Watson, L.; Dallwitz, M.J. The Families of Flowering Plants. Araceae (Семейства цветковых растений. Ароидные) Роды ароидных на сайте International Aroid Society

Катэгорыя:Сямействы раслін