Зеландскі ярус (зеландый, зеланд) — стратыграфічнае падраздзяленне, сярэдні (другі) ярус палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназойскай эратэмы. Пароды зеландскага яруса ўтварыліся падчас зеландскага века, які ахоплівае час ад 61,6 млн год назад па 59,2 млн год назадМіжнародная стратыграфічная шкала (версія за студзень 2013) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі.

Адклады зеландскага яруса падсцілаюцца пародамі дацкага яруса, перакрываюцца адкладамі танецкага яруса палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназоя.

Упершыню вылучаны Альфрэдам Розэнкранцам у 1924 годзе. Назву атрымаў ад дацкага вострава Зеландыя.

На Беларусі зеландскаму ярусу адпавядаюць пароды сумской світы, якія прадстаўлены пераважна светла-шэрымі апокападобнымі алеўрытамі, пясчанікамі з апокавым цэментам, глаўканітава-кварцавымі пясчанікамі з дробнай галькай фасфарытаў.

Спасылкі Шахцёрскі энцыклапедычны слоўнік, т. 3. / Пад рэд. В. С. Белецкага. — Данецк: Усходні выдавецкі дом, 2004. — 752 с. ISBN 966-7804-78-X (укр.)

Катэгорыя:Геалагічныя ярусы Катэгорыя:Палеацэн