Брамеліевыя (Bromeliaceae) — сямейства аднадольных кветкавых раслін, якое ўваходзіць у парадак метлюжкакветныя. Арэал сямейства ахоплівае трапічныя і субтрапічныя вобласці Амерыкі і Заходняй Афрыкі. Сярод прадстаўнікоў сямейства сустракаюцца як эпіфіты, напрыклад, , так і наземныя расліны. Агульная колькасць відаў — каля двух тысяч.

Распаўсюджанне Брамеліевыя распаўсюджаныя ва ўсіх кліматычных зонах трапічнага і збольшага субтрапічнага паясоў Амерыкі: ад вільготных вечназялёных лясоў да пустыняў, на вышынях ад 0 да 4200 м над узроўнем мора. Адпаведна яны могуць быць знойдзены ў гарах Анд, ад Чылі да Калумбіі, у прыбярэжных пустынях Перу, у лясных абласцях Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Палова відаў — эпіфіты, некаторыя — літафіты, але ёсць і наземныя травяністыя расліны.

Літаратура

Спасылкі Bromeliaceae на Delta-intkey.com The Bromeliad Society International Bromeliad Care Information Puya raimondii photos The World Botanical Gardens Bromeliad/Tillandsia specialists PUYA Molina — Ботанический сайт о Бромелиевых Bromeliaceae

Катэгорыя:Сямействы раслін Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі