Рубін Цімура — назва аднаго са знакамітых гістарычных камянёў, дадзеная па імі яго першага дакладна вядомага ўладальніка Тамерлана. Назва рубін з’яўляецца памылковай, насамрэч камень з’яўляецца чырвонай шпінеллю, але гэта было ўсталявана толькі ў 1851 годзе.
Маса каменя 361 карат, ён уваходзіць у каралі з драбнейшых шпінеляў, пакрыты старадаўняй індыйскай агранкай, а таксама шматлікімі надпісамі, якія дазваляюць прасачыць яго гісторыю.
Уладальнікі каменя Па легендзе, упершыню камень агранены ў V стагоддзі да н.э.
з 1398 года — Тамерлан чацвёрты сын Тамерлана — Шахрух з 1447 года — Улугбек шах Абас I Вялікі Магол Джахангір Вялікі Магол Шах-Джахан (надпіс на камені Сахіб Кіран Сані (Другі спадар спрыяльных планет), гэта значыць другі пасля Цімура) з 1658 Вялікі Магол Аўрангзеб, які зрынуў свайго бацьку Шах-Джахана Махамад Фарук Сіяр з 1739 года — персідскі Надзір-шах Ранджыт Сінгх Ост-Індская кампанія 1848 — каралева Вікторыя, захоўваўся ў Індыйскім пакоі Бакінгемскага палаца Паводле даных на люты 2009 года, рубін Улугбека, падобны на «Рубін Цімура» належыць шэйху Кувейта Насеру ас-Сабаху«Это торжество мастеров эпохи Великих Моголов» // «Время новостей», № 31, 25 февраля 2009 — интервью с принцессой Кувейта Хиссой ас-Сабах о выставке «Сокровищница мира. Ювелирное искусство Индии в эпоху Великих Моголов»..
Катэгорыя:Шпінель Катэгорыя:Гістарычныя каштоўныя камяні Катэгорыя:Каштоўныя камяні