Піліп Мікітавіч Ру́дкін (, вёска Чорная Сасна,  — ) — Герой Савецкага Саюза (31.03.1943), генерал-маёр танкавых войскаў (1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў рабфак пры Маскоўскай горнай акадэміі. Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, рэвалюцыйных падзеях 1917 г. У грамадзянскую вайну ўдзельнік разгрому банд Булак-Балаховіча, ліквідацыі контррэвалюцыйных мяцяжоў у Маскве, Разані, Кранштаце. З лістапада 1926 года — начальнік асаблівай часткі НКУС у Маскве. Закончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна (1937). З лістапада 1937 года — начальнік аддзела ўзбраення войскаў НКУС Украіны і Крыма. У студзені 1940 года зноў прызваны на ваенную службу і прызначаны начальнікам аддзялення аўтатрактарнага транспарту НКУС СССР. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 г. Ваяваў на Карэльскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах, камандзір танкавай брыгады, корпуса, намеснік камандзіра бронентанкавымі і механізаванымі войскамі фронту. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, баёў у Польшчы, Усходняй Прусіі. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам. За геройства і мужнасць прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (31.03.1943)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 31 марта 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 9 апреля (№ 14 (220)). — С. 1.

Да 1952 года ў званні генерал-маёра танкавых войскаў служыў у арміі. Пасля жыў і працаваў у Маскве. Памёр 12 кастрычніка 1954 года.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС