Ма́рак Мі́хал Граху́та (; ,  — , Кракаў) — польскі спявак, паэт і кампазітар.

Творчасць Грахуты звычайна адносяць да лёгкай формы прагрэсіўнага року з моцным уплывам джаз-року ці аўтарскай песні.

Падчас навучання ў Кракаве ён пазнаёміўся з кампазітарам Янам Канты Паўлюськевічам, разам з якім у 1967 заснаваў студэнцкае кабарэ Anawa. У тым самым годзе Марак узяў другое месца на VI Нацыянальным студэнцкім конкурсе музыкантаў (), а таксама атрымаў узнагароду за песню Tango Anawa (), на свае словы і музыку Яна Паўлюськевіча. Ад 1968 ён выйграў яшчэ некалькі ўзнагародаў на Фестывалі польскай музыкі ў Аполі. У 1969 выканаў ролю другога плану ў фільме Анджэя Вайды Паляванне на мух (). У 1971 пакінуў калектыў Anawa і заснаваў гурт «ВЕМ» (WIEM), а літаральна — «ведаю», .

Грахута не аднойчы запісваў песні, якія пазней рабіліся хітамі, папулярнымі ва ўсёй Польшчы. Супрацоўнічаў з кракаўскім тэатрам «СТУ Тэатр» (STU Theater). У 2003 плёнам супольнай працы Марака і папулярнага польскага гурта «Мыславіц» (Myslovitz) стаў новы запіс іх даўняй песні Kraków (). Футбольны клуб «Карона» (Кельцы) выкарыстоўвае песню Марака Dni których nie znamy () у якасці змагарнага гімну спартсменаў.

Марак Грахута вучыўся на архітэктара ў Кракаўскім тэхналагічным універсітэце. Цікавіўся скульптурай і філасофіяй. Жонка Данута (у шлюбе з 1967), сын Лукаш.

Быў пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.

Дыскаграфія Marek Grechuta & Anawa () (1970) Korowód () (1971) Droga za widnokres () (1972) Magia obłoków () (1974) Szalona lokomotywa () (1977) Pieśni Marka Grechuty do słów Tadeusza Nowaka () (1979) Wesele () (1980) Śpiewające obrazy () (1981) W malinowym chruśniaku () (1984) Wiosna — ach to ty () (1987) Krajobraz pełen nadziei () (1989) Ocalić od zapomnienia () (1990) Piosenki dla dzieci i rodziców () (1991) Dziesięć ważnych słów () (1994) Niezwykłe miejsca () (2003)

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»