Бружмель нямецкі (Lonicera periclymenum) — павойны куст, від роду сямейства . У дзікім выглядзе расце на лясных узлесках і ў зарасніках кустоў у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, а таксама паўночнай часткі Афрыкі і ў Малой Азіі. Дэкаратыўная расліна.

Батанічным апісанне Павойны лістападны куст, які дасягае вышыні 4-6 метраў.

Лісце даўжынёй 4-10 см, супраціўнае, на кароткіх хвосціках, верхняе — сядзячае, лісты зрослыя адзін з адным. Форма ліставай пласцінкі яйкападобна-ланцэтная, зваротнаяйкападобная ці авальная. Верхні бок цёмна-зялёны, ніжні шызаваты.

Кветкі жаўтлявыя, часта з чырванаватым адценнем, даўжынёй да 5 см, з прыемным салодкім водарам, асабліва моцным да вечара. Сабраны ў густыя галоўкавыя суквецці. Час цвіцення — май-чэрвень.

Плады ярка-чырвоныя, неядомыя.

Ужыванне Культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, выведзеныя шматлікія сарты з рознай афарбоўкай і формай кветак. Больш цеплалюбная, чым , ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі у суровыя зімы можа падмярзаць.

Галерэя выяў

Літаратура

Спасылкі Энцыклапедыя дэкаратыўных раслін на сайце flower.onego.ru

Катэгорыя:Бружмель Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Малой Азіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты