Іаан I Баліял (Джон «Пусты камзол»; , ;  — , Хелікур, Пікардыя) — кароль Шатландыі (1292 — 1296), які прызнаў сюзерэнітэт Англіі, што стала прычынай трохсотгадовай вайны за незалежнасць Шатландыі.

Біяграфія Іаан Баліял быў сынам англійскага барона Джона дэ Баліяла і Дэрваргілы Голуэйскай, спадчынніцы шатландскага графства Голуэй. Ад сваёй маці, прапраўнучкі караля Давіда I, Іаан атрымаў у спадчыну правы на карону Шатландыі. Пасля смерці каралевы Маргарыты Нарвежскай Дзевы ў 1290 годзе прэтэнзіі на прастол краіны высунула некалькі кандыдатаў, у тым ліку Іаан Баліял, унук старэйшай дачкі Давіда Хантынгданскага, брата каралёў Малькальма IV і Вільгельма I Льва, і Роберт Брус, сын сярэдняй дачкі Давіда. Спрэчка была вынесены на разгляд Эдуарда I, караля Англіі. У 1292 годзе Эдуард I вынес рашэнне на карысць Іаана Баліяла, і 30 лістапада 1292 года Іаан быў каранаваны каралём Шатландыі. У якасці падзякі за падтрымку кароль прызнаў сюзерэнітэт Англіі над Шатландыяй.

Нягледзячы на каранацыю права Іаана на прастол адмовіліся прызнаць частку шатландскіх баронаў на чале з Робертам Брусам, лордам Анандэйла. Незадаволеныя арыентаваліся на англійскага караля, які пачаў абыходзіцца з Шатландыяй як з васальнай тэрыторыяй, прымушаючы Іаана выступаць у англійскіх суднах у якасці адказніка па шатландскіх ісках і размяшчаючы англійскія гарнізоны ў шатландскіх крэпасцях. З мэтай паслаблення залежнасці ад Англіі Іаан Баліял у 1295 годзе аднавіў стары саюз з Францыяй і Нарвегіяй і адкрыта выступіў супраць Эдуарда I.

У 1296 годзе англійская армія ўварвалася на тэрыторыю Шатландыі. Пачалася амаль трохсотгадовая вайна за незалежнасць краіны. Англійскага караля падтрымала партыя Брусаў, што дазволіла Эдуарду I ушчэнт разбіць шатландцаў у бітве пры Спотсмуры і адносна лёгка заваяваць усю краіну. Іаан трапіў у палон і падпісаў 10 ліпеня 1296 года адрачэнне ад прастола Шатландыі. На правах сюзерэна васала, які адмовіўся ад лена, Эдуард I абвясціў сябе каралём Шатландыі, у выніку чаго краіна страціла незалежнасць. thumb|злева|Іаан Баліял і яго жонка Ізабела дэ Варэн.

Палонены Іаан Баліял быў пасаджаны ў Таўэр, а затым высланы ў Францыю, дзе і правёў рэштку жыцця, не прадпрымаючы спроб вярнуцца ў Шатландыю, у якой з 1297 года разгарнулася барацьба за аднаўленне незалежнасці. У 1306 года каралём Шатландыі быў каранаваны Роберт Брус, унук галоўнага канкурэнта Іаана на працэсе пра шатландскую карону 1292 года.

Іаан быў у шлюбе з Ізабелай дэ Варэн, дачкой Джона дэ Варэн, 7-га графа Сурэя, ад якой меў сына Эдуарда Баліяла, караля Шатландыі ў 1332 — 1336 гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі Катэгорыя:Род Баліялаў Катэгорыя:Зрынутыя манархі