Першы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» распачаўся 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў». Апошнія заняткі сезону адбыліся 9 чэрвеня 2014 года.
Вядуць курсы журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская.
Адбыліся 21 заняткі на тэмы прыведзеныя ніжэй.
thumb|left|Алеся Літвіноўская. Мова нанова, заняткі № 9. 10 сакавіка 2014. thumb|left|Глеб Лабадзенка. Мова нанова, заняткі № 9. 10 сакавіка 2014. thumb|left|фота Зарыны Кандрацьевай. Мова нанова, заняткі № 2. 20 студзеня 2014. thumb|left|фота Зарыны Кандрацьевай. Мова нанова, заняткі № 1. 13 студзеня 2014. thumb|left|фота Зарыны Кандрацьевай. Мова нанова, заняткі № 1. 13 студзеня 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 2. 20 студзеня 2014. thumb|left|фота Зарыны Кандрацьевай. Мова нанова, заняткі № 3. 27 студзеня 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 2. 20 студзеня 2014. thumb|left| Віктар Шалкевіч. Мова нанова, заняткі № 9. 10 сакавіка 2014 thumb|left| Слухачы курсаў. Мова нанова, заняткі № 2. 20 студзеня 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 16. 28 красавіка 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 12. 31 красавіка 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 7. 24 лютага 2014. thumb|left| Мова нанова, заняткі № 13. 7 красавіка 2014. Заняткі № 1
Адбыліся 13 студзеня 2014 года.«Мова нанова»: фотарэпартаж з першага занятку — артыкул на сайце generation.by Тэмай заняткаў былі «Віншаванні і зычэнні». На заняткі прыйшло звыш 300 чалавек. Студэнты ў той вечар даведаліся, як можна звяртацца да чалавека па-іншаму: напрыклад, «шаноўны спадар» — «шаноўнае спадарства!» і інш. Вывучалі правілы граматыкі.
У госці прыйшоў беларускамоўны пекар Кастусь Ларкоў Кастусь Ларкоў: «Маё жыццё пахне хлебам» — артыкул на сайце budzma.by, які распавёў пра свае працы, адказваў на розныя пытанні і пачаставаў гасцей зробленым сваімі рукамі хлебам. У новай рубрыцы скайп госцем быў былы шведскі пасол у Беларусі Стэфан Эрыксан. Пад канец занятку выступаў гурт HandmadE.
Заняткі № 2 Адбыліся 20 студзеня 2014 года. Тэма заняткаў — «Рыцары і бітвы».На другой «Мове нанова» Уладзімір Арлоў нечакана дастаў шаблю — артыкул на сайце budzma.by У пачатку слухачоў прывітала арт-дырэктарка «Галерэі Ў» Ганна Чыстасердава і дырэктарка кнігарні «Логвінаў» Кацярына Пікірэня. І галерэя, і кнігарня з’яўляюцца партнёрамі курсаў. Ганна і Кацярына прызналіся, што прыемна здзіўленыя такому ажыятажу на курсах беларускай мовы (зноў было пад 300 чалавек). Пасля слухачы пабачылі «двух жывых беларускамоўных праграмістаў» — Юрася Адамовіча і Кірыла Камароўскага. Юрась распрацаваў сайт movananova.by, а Кірыл прапанаваў яго палепшыць. Алеся Літвіноўская распавяла пра архаізмы і гістарызмы ў беларускай мове. Слухачы былі здзіўлены, што многія словы з іх лексікону (вакацыі, напой, дойлід…) афіцыйныя падручнікі называюць «састарэлымі». Пасля сапраўдныя рыцары — сябры клуба «Гівойт» Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко расказалі, як завецца кожная дэталь рыцарскай зброі, а таксама пазнаёмілі слухачоў з іншай ваярскай лексікай. Госцем заняткаў быў славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў, які расказаў пра вядомыя і не вельмі беларускія перамогі ў розных бітвах. Пра славутых ваявод беларускай гісторыі — Вітаўта, Яна Кароля Хадкевіча, Радзівіла Чорнага, Канстанціна Астрожскага і інш. Пад канец студэнты маглі пачуць па скайпе беларускамоўную іспанку Ангелу Эспінозу.
Заняткі № 3 Адбыліся 27 студзеня 2014 года. Галоўнай тэмай вечара было «Паганства». На занятках ізноў прысутнічала пад 300 чалавек. Прысутныя пабачылі двух «жывых беларускамоўных архітэктараў» — Аляксандру Баярыну і Вадзіма Пракопчыка. У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская расказала пра аканне і яканне — нематэрыяльную каштоўнасць кожнага беларуса. Потым на курсы зайшоў непераможны Віталь Гуркоў, які стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод прафесіяналаў. Слухачы зладзілі Віталю сапраўдныя авацыі! Пасля студэнты даведаліся ўсё пра беларускага Цмока. Святлана Сігаева найцікавейшым чынам расказала слухачам пра паганства. А ў практычным заданні слухачы атрымалі каштоўныя падарункі ад фатографа Джона Кунстадтэра, кампаніі «Будзьма беларусамі» і тэлеканала «Белсат». Скончыліся заняткі невялікім канцэртам легендарнага музыкі Алега Хаменкі, лідара гурта «Палац».
Заняткі № 4 Адбыліся 3 лютага 2014 года. Тэма: «Медыцына».Мова нанова № 4 — Медыцына — артыкул на сайце budzma.by Заняткі сабралі каля 270 чалавек. У граматычнай частцы быў разбор прыналежных прыметнікаў. Татаў — а не тацін, Вользін (Вольжын) — а не Вольгін, Анатолеў — а не Анатолін, Жэнеў (пра хлопчыка) і Жэнін (пра дзяўчынку). Студэнты разабралі слоўнік па тэме «Медыцына», а таксама прымаўкі на гэтую тэму і допісы пра лекараў ды хваробы з «Нашай Нівы» за 1910 год.
Пасля з’явіліся тры самыя сапраўдныя беларускамоўныя лекары. Дзіцячыя рэаніматолагі Андрэй Вітушка і Зміцер Салошкін, а таксама прафесар медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Арцішэўскі. Адбылася гутарка са студэнтамі, за найлепшыя пытанні слухачы атрымалі прызы ад кампаніі «Будзьма беларусамі» і тэлеканала «Белсат».
Музычную аздобу вечара забяспечыў Ігар Палынскі, лідар полацкага гурта Sumarok.
Заняткі № 5 Адбыліся 10 лютага 2014 года. Тэма: «Лаянка».Фотарэпартаж з пятых заняткаў курсаў «Мова Нанова» — артыкул на сайце budzma.by Людзей было пад 300 чалавек! У пачатку Марыя Шлык расказала пра дабрачынны аўкцыён «Мае сэнс» Дабрачынны аукцыён . У раздзеле «Граматыка» слухачы пазнаёміліся з ілжэсябрамі перакладчыка. Вяселле і «веселье», нядзеля і «неделя», лік і «лик». Слоўнік «Лаянка» чыталі па ролях. Было вельмі горача: Свалота ты! А ты гадзіна! А ты курдупель! А ты мярзотнік! А ты скула! А ты шэльма!.. Была спынена ўвага і на тым, якія словы патрапілі ў дадзеным кантэксце ў беларускую мову з ідыш. Потым на гэтым жа градусе былі разабраны праклёны і грозьбы. І тут знаходзіліся шэдэўры. Дзе мой нож? — яйцы вон! (Грозьба малому неслуху). Каб табе кукнула! Каб табе моль пяты пабіла! Каб ты век будаваўся! Далей было творчае заданне: палаяцца між сабой на зададзеную тэму. Тады падзівіліся свежым навінам з «Нашай Нівы» за 1906 год. А музычным падарункам стала выступленне беларускамоўнага рэпера SP Kava, які тут жа зладзіў і майстар-клас па пісанні рэпу.
Заняткі № 6 Адбыліся 17 лютага 2014 года. Тэма заняткаў: «Сваякі». У той дзень на занятках было 230 чалавек. Філолаг Уладзь Кошчанка заклікаў пісаць лісты ў абарону беларускай тапаніміі. У раздзеле «Культура мовы» казалі пра неўласцівыя беларускай мове суфіксы дзеясловаў. Не патруліраваць, а патруляваць. Не капіраваць, а капіяваць. Не інфарміраваць, а інфармаваць. Крысціна Вітушка і Юлія Малахоўская расказалі пра свой цудоўны сайт www.dzietki.orgНашыя дзеткі. Студэнт Юрась Адамовіч падзяліўся інфармацыяй, як знайсці сваіх продкаў. Быў засвоены цэлы слоўнік «Сваякі» — слухачы даведаліся, хто такія і залоўка, і ятроўка, і байструк. Слухачы пабачылі некалькі дзясяткаў фотаздымкаў сям'і Радзівілаў — ад 1863 да 1939 года. Музычным госцем заняткаў стаў гурт Rahis, які зладзіў сапраўднае харавое караоке!
Заняткі № 7 Адбыліся 24 лютага 2014 года. Тэма заняткаў: «Птушкі» "Спевы Барадуліна, птушкі ды караоке — чарговая «Мова нанова» прайшла 24 лютага — артыкул на сайце websmi.by. На занятках было каля 220 чалавек. Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі», якая з’яўляецца партнёрам «Мовы нановы», расказала пра розныя кірункі дзейнасці «Будзьмы» і запрасіла ўсіх на сайт www.budzma.by.Сайт будзьма беларусамі. Граматычнай тэмай быў правапіс прыставак — цяпер студэнты ў гэтым пытанні не прамахнуцца! Скайп-госць з Чэхіі Святлана Вранава — адначасна і арнітолаг, і перакладчыца з беларускай на чэшскую — расказала пра свае прыгоды з беларускай мовай, а таксама пра тое, якіх беларускіх птушак яна марыць пабачыць. Госцем у рэале стаў старшыня «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі. Ён у добрым сэнсе ўразіў прысутных тым, якія розныя і цікавыя птушкі жывуць у Беларусі. І, натуральна, расказаў пра кожную з паказаных на экране птушак шмат незвычайных фактаў. Музычным госцем быў гурт «Босае сонца», які, апроч уласна песень, зладзіў і караоке для студэнтаў.
Заняткі № 8 Адбыліся 3 сакавіка 2014 года.Занятак «Мова Нанова» быў прысвечаны Рыгору Барадуліну — артыкул на сайце budzma.by Сустрэча слухачоў была прысвечана памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Выступалі Сяргей Шапран, Алесь Камоцкі, Павел Бераговіч. Алеся Сівохіна выканала два рамансы на вершы Рыгора Барадуліна. Глядзелі здымкі, відэа, слухалі голас Рыгора Барадуліна.
Заняткі № 9 Адбыліся 10 сакавіка 2014 года. Тэма заняткаў: «Зоркі».Мова нанова № 9 — Зоркі (фота) — артыкул на сайце budzma.by Сабралася каля 220 чалавек. У граматычнай частцы слухачы паспрабавалі вывучыць тапаніміку — паходжанне і правапіс назваў беларускіх паселішчаў. Таксама смяяліся разам з некаторых недарэчных выпадкаў, якія ўзніклі за савецкім часам. Астраном Віктар Малышчыц расказаў, якія зоркі і сузор'і можа пабачыць кожны. Віктар прадэманстраваў студэнтам начныя фота і відэа зорнага неба. Музычнай зоркай вечара стаў Віктар Шалкевіч, які, апроч спеваў, прадэманстраваў слухачам урывак са свае будучае кнігі.
Заняткі № 10 Адбыліся 17 сакавіка 2014 года. Тэмай заняткаў было «Кіно». Адразу была граматыка, студэнты утваралі ад назоўнікаў магчымыя клічныя формы. Потым студэнтам паказалі першыя беларускія фільмы «Лясная быль» і «Прастытутка». Андрэй Кім разам з акцёрамі тэатра Ганнай Хітрык. і Уладзімірам Глотавым расказаў, як адбываецца агучванне фільмаў па-беларуску, а Ганна і Уладзімір прадэманстравалі слухачам, як гэта робіцца. Пасля слухачы паспрабавалі самі гэта зрабіць. Музычным госцем занятку быў гурт «Вурай», спявалі разам са слухачамі, атрымалася вельмі прыгожа і выразна.гурт Вурай 17 сакавіка
Заняткі № 11 Адбыліся 24 сакавіка 2014 года. Тэма: «Мода».Мова нанова № 11 — Мода — артыкул на сайце budzma.by Заняткі сабралі каля 230 чалавек. Была размова пра неалагізмы: расшарыць, бэкап, лайкнуць, СПА, трэнд, лук. Усе гэтыя словы патрапілі ў лексікон беларускамоўных людзей. Юрась Адамовіч, стваральнік сайта movananova.by, запрасіў усіх наведваць таксама гурток «Радавод». Слоўнік «Мода» склала і дапамагла прэзентаваць маладая дызайнерка Таццяна Владыка. Запрошанай зоркай стаў славуты мадэльер Саша Варламаў, які распавёў шмат цікавостак пра моду і стыль, а таксама даў канкрэтныя парады прысутным дзяўчатам.
Заняткі № 12 Адбыліся 31 сакавіка 2014 года. Тэма: «Жарты». Заняткі сабралі каля 210 студэнтаў. Напачатку галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валер Булгакаў распавёў пра выданне, а таксама пра падрыхтаваныя ім з калегамі кнігі. Для размінкі было праведзена заданне: здагадацца па беларускіх прымаўках на тэму жартаў, якія адпаведнікі яны маюць у рускай мове. У раздзеле «Граматыка», слухачы паспрабавалі вывучыць, калі пісаць пасля прыставак І, Ы, Й. Потым быў інтэрактыў: студэнты па чарзе чыталі матэрыялы з рубрыкі «Жарты» «Нашай Нівы» за 1911 год. Госцем заняткаў быў паэт, перакладнік Андрэй Хадановіч. Спадар Андрэй пачытаў ўласныя жартаўлівыя вершы. Пасля студэнты атрымалі раздрукаваныя сцэнкі п'есы «Дон Жуан» (тэатр Янкі Купалы), якую пераклаў Андрэй Хадановіч — і мелі магчымасць на занятках прадэманстраваць свой талент у гэтай дзеі. Пад канец Андрэй Хадановіч выканаў пад гітару некалькі сваіх гумарыстычных песень.
Заняткі № 13 Адбыліся 7 красавіка 2014 года. Тэма: «Горад».Заняткі курсаў «Мова нанова» былі прысвечаныя гораду — артыкул на сайце budzma.by На занятках прысутнічала больш за 300 чалавек. У той вечар заняткі пачалі з чытання верша Ларысы Геніюш — ушанаваўшы гэтак дзень памяці паэткі. Студэнты пазнаёміліся с кніжнай навінкай — апошнія вершы Рыгора Барадуліна «У неба пехатою». Потым вядоўцы адказвалі на пытанні і прапановы, якія паступілі на ўсеагульным анкетаванні студэнтаў «Мовы Нановы». У граматычнай частцы была размова пра павелічальныя і памяншальныя формы назоўнікаў.