Айнару () — горад і падраён ва Усходнім Тыморы.

Геаграфія

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны, прыкладна за 60 км да паўднёвага захаду ад сталіцы Усходняга Тымора, горада Дылі, на вышыні 831 м над узроўнем мора. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай акругі.

Насельніцтва

Станам на 2010 год насельніцтва падраёна складала 15 558 чалавекDirecção Nacional de Estatística: 2010 Census Wall Chart (English) . Найбольш распаўсюджаная мова насельніцтва — мамбай; ужываюцца таксама мовы бунак і кемак. Большасць насельніцтва з’яўляецца каталікамі. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 16,6 год.

Эканоміка Аснову эканомікі горада складае экспарт кавы і сандалавага дрэва.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Усходняга Тымора