Баска́к (цюркск.) — прадстаўнік мангольскага хана ў заваяваных землях, зборшчыкі падаткаў. З цюркскім тэрмінам «баскак» звязаныя і, верагодна, тоесныя яму мангольскі даругачы () і персідскі шыхнэ.

Этымалогія. Баскак/даругачы Дзеяслоў bas- мае значэнні: 1. ціснуць; 2. ставіць (пячаць); 3. душыць, пераадольваць; 4. нападаць + афікс дзеючай асобы -qaq. Паводле І. М. Бярозіна, і баскак і даруга маюць адно і тое ж значэнне — націскацель (на пячаць). Аналагічнага меркавання прытрымліваўся : баскак — калька з мангольскай, азначае «чыноўнік, які ставіў пячаць на дакументы». на аснове паведамлення пра баскакаў Бухары лічыў, што значэнне тэрміна — «ахоўнік», «апякун», «ханскі намеснік», і меркаваў з’яўленне баскакаў у дамангольскі час.

Літаратура

Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Мангольская імперыя Катэгорыя:Мангола-татарскае іга Катэгорыя:Залатая Арда