Пфальц () — умацаваная рэзідэнцыя (двор) правіцеля вобласці ў дзяржаве Каралінгаў, потым у Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Пфальцы развіліся з бургаў, і пачалі распаўсюджвацца з паскарэннем працэсу феадалізацыі ў дзяржаве Каралінгаў, калі цэнтр гаспадарчага і грамадскага жыцця перамясціўся з горада ў феадальны двор. Так, кіраванне дзяржавай ажыццяўлялася з каралеўскіх двароў, а графствы (намесніцтвы кароны) пачалі атрымліваць свае назвы ад буйных феадальных двароў на іх тэрыторыі.
Пфальцы абавязкова забяспечваліся цырыманіяльнымі і культавымі памяшканнямі. Асаблівых умацаванняў не мелі, з выняткам прыгранічных, але так было толькі да сяр. 9 ст., калі пачасціліся набегі нарманаў.
Найбольш архітэктурна адметныя пфальцы ў (8 ст., будаваўся пры Карле Вялікім і Піпіне), (дакончаны пры Людовіку Праведным).
Літаратура С.49—52.
Спасылкі
Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя Катэгорыя:Рэзідэнцыі кіраўнікоў Катэгорыя:Палацы Германіі Катэгорыя:Архітэктура Германіі