Гра́ева (, былая назва — Гра́йва) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Граеўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Граева. Стаіць на рацэ Лык.
Гісторыя thumb|200px|злева|Праваслаўная царква ў Граеве (1910) Мястэчка Грайва ўпершыню згадана 23 лістапада 1472 года як маёмасць Яна з Белавежы. У 1483 годзе ўладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык. 8 лютага 1478 года заснаваны Касцёл Святой Тройцы. У 1483 годзе Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам горада быў таксама Ян Граеўскі які меў трох сыноў: Станіслава, Гераніма і Бартламея. У 1540 годзе дзякуючы намаганням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбургскае права.
У 1692 годзе горад перайшоў у валоданне Вільчэўскіх. У ваколіцах горада ў 1794 годзе адбыліся бітвы падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
У 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся ваенныя дзеянні. У 1864 годзе горад перайшоў у валоданне Вайчэўскіх. 12 сакавіка 1864 года пад Граевам адбылася бітва супраць расійскай акупацыі. У 1869 годзе ў выніку рэпрэсій з боку царскай Расіі, з-за паўстання Кастуся Каліноўскага Граева страціла правы горада і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы. У 1873 годзе пабудавана чыгунка Брэст — Кёнігсберг.
У 1939 годзе ў Граеве налічвалася 9500 жыхароў. У 1940—1941 гадах цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1945 гадах — цэнтр Граеўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1975—1998 гадах Граева знаходзілася ў складзе Ламжынскага ваяводства. З 1 студзеня 1999 года цэнтр Граеўскага павета.
Насельніцтва
Транспарт Праз горад праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў: Элк — Граева — Беласток Шчучын — Граева — Аўгустаў
Таксама праз горада праходзіць чыгунка Элк — Граева — Беласток
Архітэктура
Драўляныя хаты (XIX ст.) Старыя каталіцкія могілкі Капліца Вільчэўскіх на могілках (1839) Неагатычны Касцёл Святой Тройцы (1882) Прыкасцёльныя званіцы (1837) Будынак чыгуначнага вакзала (1873) Дзве капліцы прыдарожныя (XIX ст.)
Крыніцы
Спасылкі