Хальвард Веб'ёрсан, Святы Хальвард (; , Ліер, Нарвегія — , Нарвегія) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, мучанік, з'яўляецца заступнікам Осла, шануецца ў Каталіцкай царкве як заступнік нявінных людзей.

Біяграфія

Святы Хальвард быў сынам нарвежскага арыстакрата Веб'ёрна з Хусабі (Huseby (Lier)). Яго маці была знаёмая са Святым Олафам, заступнікам Нарвегіі. Пра яго жыццё мала вядома, усе біяграфічныя звесткі звязаны з яго смерцю. Хальвард абараніў жыццё жанчыны, хутчэй за ўсё рабыні, якая атрымала прытулак на яго караблі. Гэта жанчына была абвінавачана экіпажам карабля ў крадзяжы. Абараняючы жыццё нявіннага чалавека, Хальвард, атрымаўшы смяротнае раненне, быў забіты разам з абвінавачанай жанчынай. Прывязаўшы забітага Хальварда да млынавага жорана, забойцы спрабавалі затапіць цела ў моры каля фіёрда Драмен, але яно не танула. У выніку забойства Хальварда было раскрыта.

Шанаванне Шанаванне Хальварда ўзнікла ў Каталіцкай царкве ў Сярэднявеччы. Ён лічыцца заступнікам нявінных людзей. У 1130 годзе ў Осла быў пабудаваны кафедральны сабор, які носіць яго імя, дзе захоўваліся яго мошчы. Да 17 стагоддзя гэты сабор прыйшоў у заняпад і ад яго ў наш час засталіся толькі адны руіны.

Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 15 мая.

Крыніца Артыкул пра Св. Хальварда

Спасылкі

Індэкс святых

Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Нарвегіі