Кнуд Лавард (,  — ) — сын караля Даніі Эрыка I.

Герцаг Шлезвіга На выбарах караля пасля смерці Эрыка I Кнуд не разглядаўся ў якасці прэтэндэнта, паколькі яму ў той час было менш 10 гадоў. У выніку каралём быў выбраны брат Эрыка Нільс. У 1115 годзеНапрыклад , Іншыя крыніцы называюць 1119 год кароль зрабіў яго ярлам Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга), і наступныя 15 гадоў ён правёў у бітвах з вендамі. Пазней Кнуд сам абвясціў сябе герцагам () Шлезвіга.

Урэшце Кнуду ўдалося ўсталяваць мір на мяжы, а пасля таго як у 1129 княжацкі род вендаў загас, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабіў яго князем і дараваў тытул герцага Гольштэйнскага.

Кароль бодрычаў Кнуд, купіўшы ў 1129 годзе ў Лотара права называцца каралём бодрычаў, прызнаў сябе васалам імператара. У гэты ж год ён уварваўся ў сваё каралеўства і заснаваў Альберг. Паланіўшы падчас уварвання іншага прэтэндэнта на трон ПрыбыславаГельмальд называе яго пляменнікам Генрыха 49. Пра Кнута і Ніклата («старэйшага ў бодрыцкай зямлі»), Кнуд стаў кіраваць над бодрычамі. Палонныя ў кайданах былі адпраўлены ў вязніцу Шлезвіга, дзе і знаходзіліся да таго часу пакуль не заплацілі выкуп і не прызналі Кнута сваім кіраўніком.

Кнуд быў заступнікам Віцэліна і Людальфа, якія працягвалі хрысціянізацыю земляў.

Забойства і яго наступствы Кнуд быў даволі папулярны і ўспрымаўся як пераемнік свайго дзядзькі, гэтым ён нажыў сабе ворагаў пры каралеўскім двары, якія падвяргалі сумневу яго лаяльнасць і асцерагаліся яго блізкасці да імператара, васалам якога ён быў як валадар Гольштэйна. Невядома, ці мелі падазрэнні падставу, але ў 1131 годзе яго супернік, сын караля Нільса Магнус, арганізаваў забойства Кнуда — у лесе Харальдстэд () на поўнач ад Рынгстэда ў цэнтры Зеландыі.

Гэта забойства справакавала паўстанне, якое перарасло ў грамадзянскую вайну. У вырашальнай бітве паміж прыхільнікамі дзвюх партый 4 чэрвеня 1134 годзе ля бухты Фотэвік у Сконэ Магнус загінуў, Нільс бег, але пазней таксама быў забіты. Барацьба за трон працягвалася яшчэ шмат гадоў, пакуль у 1157 да ўлады не прыйшоў сын Кнуда Вальдэмар, які нарадзіўся праз некалькі дзён пасля яго смерці. Папулярнасць у народзе, каварнае забойства і наступнае ўзыходжанне яго сына спрыялі хуткай кананізацыі Кнуда ў 1170 годзе.

Сваю мянушку Lavard Кнуд атрымаў ад вендаў (абадрытаў), яна азначае Валадар. Гэта слова мае то ж паходжанне, што і англ. Lord.

У 1131 годзе пасля гібелі Кнуда Лаварда бодрыцкую дзяржаву падзялілі Прыбыслаў і Ніклат.

Сям’я Прыблізна з 1116 года муж Інгеборгі, дачкі Мсціслава Вялікага Маргарэт Крысцін Жонка Магнуса IV Сляпога. Катрын Жонка Праслава, трэцяга сына Ніклата Вальдэмар I Вялікі (1131—1182) Кароль Даніі з 1157. Жанаты на Сафіі Рускай.

Літаратура Гельмальд з Босау. Славянская хроніка. Кніга 1 глава 49

Спасылкі

Катэгорыя:Святыя Даніі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Эстрыдсены Катэгорыя:Герцагі шлезвігскія