Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014).

Вынікі

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты 2012 Джад Трамп Джон Хігінс 4:0 Марк Дэвіс, Ніл Робертсан 128 2013 Джон Хігінс Ніл Робертсан 4:1 Роні О’Саліван, Бары Хокінс 128 2014 Шон Мёрфі Мартын Гоўлд 4:2 Пітэр Эбдан, Майкл Уайт 128 2015 Марк Ален Раян Дэй 4:0 Сэм Бэйрд, Марк Уільямс 128

Фіналісты турніру

Ігрок Джон Хігінс 1 1 2 2013 2012 Марк Ален 1 0 1 2015 — Шон Мёрфі 1 0 1 2014 — Джад Трамп 1 0 1 2012 — Раян Дэй 0 1 1 — 2015 Мартын Гоўлд 0 1 1 — 2014 Ніл Робертсан 0 1 1 — 2013

Пераможцы турніру па краінах

Краіна Першы тытул Апошні тытул Англія 2 2 2012 2014 Паўночная Ірландыя 1 1 2015 2015 Шатландыя 1 1 2013 2013